Вакол атамнай электрастанцыі ў Запарожскай вобласці неабходна ўстанавіць перыметр бяспекі. Пра гэта гаворыцца ў заяве генсека ААН Антоніу Гутэрыша, паведамляе [1] ТАСС.
Генеральны сакратар заклікаў бакі канфлікту ва Украіне неадкладна спыніць баявыя дзеянні каля АЭС і вывесці з тэрыторыі станцыі ваенныя сілы.
Гутэрыш падкрэсліў, што атамная электрастанцыя не можа быць выкарыстана ў ваенных мэтах. Кіраўнік сусветнай арганізацыі таксама заявіў аб неабходнасці дасягнуць пагаднення аб стварэнні бяспечнага перыметра вакол АЭС.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/15449137
[2] https://zviazda.by/be/tags/antoniu-guterysh
[3] https://zviazda.by/be/tags/aan
[4] https://zviazda.by/be/tags/zaparozhskaya-aes