Напярэдадні Дня работнікаў лесу ў галіне ўдзяляюць асаблівую ўвагу заслужаным лесаводам, паведамляе прэс-служба Мінлясгаса.
Гэта ганаровае званне прысвойваецца рашэннем кіраўніка дзяржавы высокапрафесійным спецыялістам лясгасаў, лесаўпарадкавальных і іншых арганізацый лясной гаспадаркі, работнікам прыродаахоўных органаў і арганізацый, якія працуюць па спецыяльнасці пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў развіцці лясной гаспадаркі, зберажэнні і павелічэнні лясных багаццяў, захаванні расліннага і жывёльнага свету, вырашэнні складаных экалагічных праблем.
Сёння ў краіне 17 заслужаных лесаводаў, якія працавалі або працягваюць працаваць у сістэме Мінлясгаса. Напярэдадні Дня работнікаў лесу, які сёлета будзе адзначацца 18 верасня, кіраўніцтва Мінлясгаса (міністр і яго намеснікі), а таксама генеральныя дырэктары дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб’яднанняў асабіста павіншуюць заслужаных лесаводаў з прафесійным святам.
Акрамя таго, у кожнай вобласці адбудуцца абласныя ўрачыстыя мерапрыемствы, удзел у якіх таксама прымуць кіраўнікі Мінлясгаса.
Рэспубліканскае ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў лесу, адбудзецца 15 верасня.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/minlyasgas
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzen-rabotnikau-lesu-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/svyata