У адзін з банкаў Маладзечна звярнуўся 16-гадовы юнак і прад’явіў да абмену купюру вартасцю 100 еўра.
Спецыяліст фінансавай установы ўсумнілася ў сапраўднасці банкноты і націснула трывожную кнопку. Праваахоўнікам падлетак растлумачыў, што купюру яго прыяцель набыў днём раней на вуліцы ў незнаёмага мужчыны за 25 рублёў, паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Маладзечанскага РУУС. Пасля чаго вырашыў абмяняць банкноту на беларускія рублі. Экспертыза паказала, што купюра падробленая. Следчымі заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 221 «Выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай або каштоўных папер» КК Рэспублікі Беларусь.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maladzechna
[2] https://zviazda.by/be/tags/padrobka
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal