Міжнародныя перавозчыкі могуць атрымліваць шматразовыя дазволы ЕКМТ (Еўрапейскай канферэнцыі міністраў транспарту) на праезд транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Беларусі, па тэрыторыі замежных дзяржаў пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак, расказалі [1] ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.
Змяненні, рэгламентаваныя пастановай Мінтранса ад 5 жніўня 2022 года нумар 76, устанаўліваюць механізмы паўторнай выдачы асобных відаў дазволаў ЕКМТ і колькасць такіх дазволаў, што вяртаюцца перавозчыкамі.
Цяпер у Транспартную інспекцыю здадзены 382 такія дазволы. Выдаваць названыя дазволы будуць з 12 жніўня 2022 года ў філіяле Транспартнай інспекцыі па Мінску і Мінскай вобласці.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.mintrans.gov.by/ru/news-ru/view/ob-izmenenii-otdelnyx-norm-porjadka-raspredelenija-vydachi-i-ispolzovanija-razreshenij-ekmt-4343-2022
[2] https://zviazda.by/be/tags/transpart
[3] https://zviazda.by/be/tags/peravozki
[4] https://zviazda.by/be/tags/mintrans-0