Супрацоўнікі наркакантролю сталіцы затрымалі трох нарказбытчыкаў ва ўзросце ад 27 да 29 гадоў.
Мужчыны каля трох тыдняў працавалі «кур’ерамі»: забіралі з тайніка буйную партыю наркотыкаў, пасля чаго фасавалі на закладкі і пакідалі іх у тайніках на тэрыторыі сталіцы. Падазраваныя былі затрыманыя з доказамі злачынства, калі ў Смалявіцкім раёне атрымлівалі аптовую партыю — каля 170 грамаў гашышу. Устаноўлена, што па тавар мужчыны ездзілі на аўтамабілі бацькі аднаго з іх, там жа ў салоне і фасавалі наркотык, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Таксама ў затрыманых канфіскаваны: разавая доза амфетаміну, электронныя вагі, ізастужка, пакеты з ЗІП-замкам.
Следчыя далі прававую ацэнку і распачалі крымінальную справу за незаконнае абарачэнне наркотыкаў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal