Беларусь арганізуе для 80 дзяцей з Сірыі і 25 дзяцей з Узбекістана адпачынак і аздараўленне ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» ў жніўні гэтага года. На гэтыя мэты прадугледжана выдзяленне сродкаў з рэзервовага фонду Прэзідэнта. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
У праграму знаходжання дзяцей уключаны санаторна-аздараўленчыя паслугі на базе лагера і экскурсійна-культурныя мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах.
Запрашэнне дзяцей з Сірыі і Узбекістана будзе садзейнічаць далейшаму развіццю супрацоўніцтва з названымі краінамі ў гуманітарна-адукацыйнай сферы, папулярызацыі культуры і гісторыі Беларусі.
Прэв'ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/zubranya-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/siryya