Запазычанасць па крэдытах і знаходжанне ў вышуку не перашкодзіла даўжніку-беларусу паспрабаваць рушыць на адпачынак у Сочы. Аднак круіз адмянілі супрацоўнікі органаў прымусовага выканання Савецкага раёна Гомеля, міліцыі і АМАПа, якія затрымалі падарожніка на вакзале, паведамілі ў Галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.
З красавіка даўжнік, які вінен па крэдытах двум банкам і дзяржпошліне 13 тысяч рублёў быў аб’яўлены ў вышук для вызначэння яго дакладнага месца жыхарства. Высветлілася, што да сярэдзіны ліпеня ён знаходзіўся ў Ізраілі, а напрыканцы месяца на яго імя быў набыты квіток на цягнік да Адлера.
Калі надышоў час пасадкі ў вагон, на вакзале з’явіліся судовыя выканаўцы, міліцыянеры і АМАПаўцы, якія і затрымалі даўжніка. Замест падарожжа ў Сочы несумленны грамадзянін трапіў у аддзел прымусовага выканання.
Ірына СІДАРОК
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dauzhnik
[2] https://zviazda.by/be/tags/sochy