Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі адобрыла праект пагаднення аб адміністрацыйным супрацоўніцтве рэгулятараў турыстычных паслуг краін Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу ЕЭК.
Пагадненне распрацавана для забеспячэння абароны інтарэсаў спажыўцоў і грамадства ад нядобрасумленных тураператараў з дапамогай эфектыўнага інфармацыйнага абмену. «Дакумент устанаўлівае парадак узаемадзеяння рэгулятараў, што дасць ім магчымасць аператыўна абменьвацца інфармацыяй паміж сабой і прадухіляць правапарушэнні, — растлумачылі ў ЕЭК. — Яны змогуць запытваць і атрымліваць у кампетэнтных органаў іншых краін інфармацыю, у тым ліку аб фактах і прычынах прыцягнення да адказнасці тураператараў, выдадзеных ім дазволах, аб удзельніках турыстычнага рынку і да т.п.».
«Гэтыя механізмы будуць стымуляваць развіццё тургаліны з пашырэннем адзінага рынку на ўсю сферу турызму і сумежных паслуг, адначасова садзейнічаючы забеспячэнню ўзаемнага даверу да тураператараў і турагентаў іншых краін ЕАЭС», — дадалі ў прэс-службе.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/krainy-eaes-majuts-namer-padpisats-pagadnenne-ab-supratsounitstve-reguljatarau-turpaslug-118471-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/eaes
[3] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva