Прадпрыемствы павінны дабівацца больш высокага прыбытку за кошт эфектыўнай вытворчасці, а не падняцця цэн на сацыяльна значныя тавары. Гэта падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Мінскага малочнага завода нумар 1, паведамляе [1] БелТА.
Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын прапанаваў па асобных пазіцыях павялічыць цэны па малочцы. Паводле яго слоў, гэта дасць магчымасць паправіць эканамічнае становішча прадпрыемстваў. «Адзіная просьба... Гэта не папулярная, вядома, мера. У нас, на жаль, па шэрагу прадукцыі стратная вытворчасць. Мы не хочам нажывацца, але па нейкіх пазіцыях павінен быць іншы ўзровень рэнтабельнасці», — сказаў ён.
«Ты прапануеш падняць цэны на малочку? — адкрыта спытаў Аляксандр Лукашэнка.
«Па некаторых пазіцыях, не па ўсіх. Па малаку...» — пачаў пералічваць губернатар.
«Дык малако і кефір людзі ў асноўным і бяруць. Ты ж эканаміст. Што будзем рабіць з пенсіянерамі? Што тут гаварыць. Разлічваць на тое, што цэны вырастуць... Давайце больш надояў. Тады будзе і вышэйшая рэнтабельнасць», — адказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў дзяржавы ёсць сацыяльныя абавязацельствы і забываць пра іх не трэба. А галоўнае, падкрэсліў ён, павышаць прыбытковасць прадпрыемстваў трэба ў першую чаргу за кошт эфектыўнай вытворчасці, а не павышэння цэн.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/gubernatar-prapanavau-lukashenku-padnjats-tseny-na-malako-adkaz-prezidenta-jago-ne-uzradavau-118466-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gubernatar
[3] https://zviazda.by/be/tags/lukashenka
[4] https://zviazda.by/be/tags/malako-0