Пад кукурузай, бульбай і караняплодамі захоўваюцца добрыя запасы прадукцыйнай вільгаці, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
«Па выніках інструментальнага вызначэння вільгаці глебы, на большасці плошчаў пад кукурузай, бульбай і караняплодамі запасы прадукцыйнай вільгаці былі добрыя і здавальняючыя. На паўночным захадзе Віцебскай вобласці, дзе ападкаў выпала шмат, захоўвалася пераўвільгатненне, у той жа час у шэрагу раёнаў Брэсцкай і Гомельскай абласцей запасы прадукцыйнай вільгаці ў ворным гарызонце глебы заставаліся нізкія», — расказалі ў Белгідрамеце.
У бліжэйшы час кароткачасовыя дажджы будуць увільгатняць глебу, але нераўнамерна. Месцамі на поўдні краіны недахоп глебавай вільгаці можа захоўвацца.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/belgidramet-dlja-kukuruzy-bulby-i-karanjaplodau-dobry-zapas-vilgatsi-u-glebe-118475-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belgidramet
[3] https://zviazda.by/be/tags/gleba