На чыгуначных станцыях і прыпыначных пунктах Беларусі з’явілася 29 новых тэрміналаў самаабслугоўвання для куплі білетаў на цягнікі. Пра гэта паведамілі [1] на сайце БЧ.
Новыя тэрміналы ўсталяваныя на станцыях Баранавічы-Палескія, Барысаў, Гродна, Магілёў-1, Маладзечна, Навабеліцкая, Орша-Цэнтральная, Рэчыца, Слуцк, Салігорск, п.п. «Гомель-няцотны». У межах Мінскай агламерацыі — на станцыях Мінск-Паўночны і Беларусь (г. Заслаўе), а таксама на прыпыначных пунктах «Лошыца», «Масюкоўшчына» і інш.
Усяго па краіне працуе ўжо 216 тэрміналаў самаабслугоўвання, вельмі папулярных у пасажыраў з прычыны выгоды. Усяго з пачатку 2022 г. такім спосабам купілі квіткі больш 3,57 млн чалавек.
Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам актыўна выкарыстоўваць тэрміналы самаабслугоўвання, а таксама іншыя электронныя каналы куплі праязных дакументаў. Гэта хутка і зручна.
Фота: rw.by
Спасылкі
[1] https://www.rw.by/corporate/press_center/news_of_passengers/2022/08/belorusskaya-zheleznaya-doroga-ustanovila-29-novykh-terminalov-samoobsluzhivaniya-na-stantsiyakh-i-o/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[4] https://zviazda.by/be/tags/padarozhzha