Каля 18 гадзін супрацоўнікі Воранаўскага РАУС прыбылі на хутар Кужы. Па наяўнай інфармацыі там знаходзілася 37-гадовая грамадзянка, якую, як абавязаную асобу, шукалі для апытання па фактах нявыхаду на работу. Раней у поле зроку міліцыі яна неаднаразова трапляла за злоўжыванне спіртнымі напоямі і ўчыненне адміністрацыйных правін.
Як далей разгортваліся падзеі, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама. Калі двое супрацоўнікаў міліцыі (адна з іх жанчына — інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх) наблізіліся да ўчастка, на якім знаходзілася грамадзянка, тая спусціла на іх аўчарку. Пры гэтым у руцэ грамадзянкі знаходзіўся нож, якім яна размахвала. У гэтых абставінах у адпаведнасці з заканадаўствам адзін з міліцыянераў для ўласнай абароны быў вымушаны выкарыстоўваць у адносінах да сабакі зброю.
Жанчына, якая нацкавала сабаку на супрацоўнікаў праваахоўных органаў, затрымана. Воранаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па артыкуле «Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў».
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/voranauski-rayon