У 17:42 паступіла паведамленне аб неабходнасці аказання дапамогі ў пошуку пенсіянера 1924 года нараджэння ў раёне вёскі Патапава Шклоўскага раёна. Падрабязнасці гэтага здарэння паведамляе [1] МНС.
Па словах сваякоў, пажылы мужчына прыкладна ў 12:55 сышоў з дому ў невядомым кірунку. У пошуках пенсіянера ўдзельнічала тры адзінкі тэхнікі і сем чалавек, у тым ліку ад МНС прыцягваліся дзве адзінкі тэхнікі і чатыры чалавекі.
У 18:42 работнікі Шклоўскага РАНС на адлегласці 400 метраў ад вёскі знайшлі пенсіянера і даставілі яго дадому.
Прачэсваючы лесапаласу і прылеглае да яе кукурузнае поле, у хмызняку яны выявілі мужчыну, які згубіўся, ён знаходзіўся ў прытомнасці. Відаць, дзядуля адправіўся ў лес па грыбы, аднак з прычыны паважанага ўзросту, заблытаўшыся ў густой траве, не змог перасоўвацца далей.
Пенсіянер не пацярпеў і пасля агляду медыкаў вярнуўся на апеку да сваякоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: mchs.gov.by
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/397206/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/dapamoga