Супрацоўнікі ДАІ Гомельскага РАУС у аграгарадку Урыцкае спынілі трактар МТЗ-82 з прычэпам, якім кіраваў 57-гадовы вадзіцель.
Праверыўшы дакументы і кабіну, інспектар ДПС агледзеў прычэп. У жалезным бардачку ён знайшоў каністру з афарбаваным дызпалівам. У міліцыянераў узніклі падазрэнні, што трактарыст злівае салярку, таму і паехалі правяраць яго па месцы жыхарства ў вёску Заліп’е.
Як паведамляе аддзяленне па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, у дарозе кіроўца ўсё ж такі прызнаўся, што дома ў яго ёсць яшчэ некалькі каністраў, усяго літраў на 30. Насамрэч інспектары знайшлі на падворку і ў сховішчы ў кустах за домам 630 літраў афарбаванага паліва. Работнік гаспадаркі растлумачыў з’яўленні сотняў літраў саляркі тым, што выкрадаў паліва практычна год.
Дзеянням механізатара даецца прававая ацэнка ў рамках крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/paliva
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal