Прэзідэнт дзесьці нават па-бацькоўску падтрымлівае лёгкую прамысловасць, заявіла старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна, паведамляе [1] БелТА.
Кіраўнік канцэрна падкрэсліла: у аснове развіцця канцэрна — адчувальная дзяржпадтрымка. «Я абсалютна ўпэўненая, што мы лёгкую прамысловасць захавалі ў краіне і трансфармавалі з часоў Савецкага Саюза толькі дзякуючы падтрымцы дзяржавы і нават нейкаму карт-бланшу часам. Кіраўнік дзяржавы падтрымліваў і падтрымлівае лёгкую прамысловасць, часам нават па-бацькоўску», — сказала Таццяна Лугіна.
Тыя інвестыцыі, якія ўліты ў галіну за апошнія дзесяцігоддзі, — дарагога варта, адзначыла старшыня канцэрна.
«Хто б ні прыязджаў з усяго свету, бачаць, якія маштабныя прадпрыемствы захаваліся — той жа Аршанскі льнокамбінат, „Магатэкс“, „Камволь“, „Віцебскія дываны“, „Світанак“, „Палессе“. У Расіі вы ўжо не знойдзеце такіх маштабных прадпрыемстваў, дзе ў сістэме працуе па 2-3-4 тыс. чалавек, і гэта ўсё знаходзіцца на адной пляцоўцы, і такая вялікая інфраструктура, — дадала яна. — Мы ганарымся, што захавалі прадзільную галіну, тэкстыльную ў такім аб’ёме. Так, няпроста канкурыраваць, але наша задача — захаваць і прымножыць. І я вельмі спадзяюся і прыкладу максімум намаганняў (я практычна ўсё сваё жыццё аддаю лёгкай прамысловасці), каб яе захаваць і каб нашы дзеці, унукі, каб усё наша насельніцтва і далей магло насіць беларускае якаснае адзенне».
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/zadacha-sohranit-i-priumnozhit-lugina-ob-investitsijah-v-legkuju-promyshlennost-518591-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-lugina
[4] https://zviazda.by/be/tags/lyogkaya-pramyslovasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/bellegpram-2