У лясах Беларусі за суткі заблудзіліся 4 чалавекі, знайшлі толькі дваіх, паведамляе [1] БелТА.
З 06:00 13 жніўня да 06:00 14 жніўня выратавальнікам паступіла тры паведамленні аб чатырох зніклых. Людзі зніклі ў лясах Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.
У пошукавых работах былі задзейнічаны 14 адзінак тэхнікі і 501 чалавек, у тым ліку 10 адзінак тэхнікі і 38 работнікаў МНС.
«Ратавальнікі выявілі дваіх чалавек у Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Не знойдзены два чалавекі ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці і ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Іх пошукі будуць працягнутыя сёння», — распавялі ў МНС.
Фота: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-lesah-belarusi-za-sutki-zabludilis-4-cheloveka-nashli-tolko-dvoih-518595-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/les
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne