Жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 15 жніўня, паведамляе [1] БелТА.
У панядзелак у многіх раёнах Беларусі днём тэмпература дасягне 26-32 градусаў. Па краіне прагназуецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер чакаецца ўсходні, ноччу слабы, а днём умераны, пры навальніцах парывісты. Днём у асобных раёнах краіны будзе моцны парывісты вецер.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад 15 да 21 градуса.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/zheltyj-uroven-opasnosti-iz-za-zhary-objjavlen-v-belarusi-15-avgusta-518599-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[4] https://zviazda.by/be/tags/spyakota