Матацыкліст урэзаўся ў легкавы аўтамабіль у Мінску, паведамілі [1] ў тэлеграм-канале УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Сёння ноччу 25-гадовы вадзіцель, кіруючы матацыклам «Кавасакі», здзейсніў наезд на аўтамабіль «Фольксваген». У выніку інцыдэнту і матацыклісту, і пасажыру аўтамабіля спатрэбілася дапамога ўрачоў.
На месцы ДТЗ працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Савецкага РУУС Мінска і следча-аператыўная група УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Праводзіцца праверка.
У Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі, што пры ўзнікненні перашкоды або небяспекі для руху, якія кіроўца не можа ўбачыць, неабходна адразу ж знізіць хуткасць руху або спыніць транспартны сродак.
Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk/18557
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[5] https://zviazda.by/be/tags/dai
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne