Папуляцыя дзікіх азіяцкіх сланоў у правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай) дасягнула прыкладна 360 жывёл, што на 60 асобін больш у параўнанні з колькасцю, зарэгістраванай у 2018-м. Аб гэтым паведамілі ў правінцыйным упраўленні лясной і стэпавай гаспадаркі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Азіяцкія, або індыйскія, сланы з’яўляюцца важным відам жывёл у экасістэме трапічных лясоў і знаходзяцца ў Кітаі пад дзяржаўнай аховай першай катэгорыі. У КНР гэты від у асноўным сустракаецца на тэрыторыі правінцыі Юньнань. Як адзначылі ва ўпраўленні, за апошнія 30 гадоў папуляцыя азіяцкіх сланоў дэманструе тэндэнцыю да росту, і гэта з’яўляецца пераканаўчым доказам таго, што Юньнань дасягнула значных вынікаў у пабудове экалагічнай цывілізацыі, а таксама сведчыць аб пастаянным паляпшэнні экалагічнай сітуацыі і біяразнастайнасці ў краіне.
Па словах прадстаўніка ведамства Ян Хуа, Юньнань бесперапынна павышае якасць арэалаў пражывання сланоў і актыўна стварае розныя сістэмы, у тым ліку сістэмы маніторынгу, ранняга папярэджання і экстранага рэагавання, каб звесці да мінімуму выпадкі канфліктаў паміж людзьмі і сланамі. У правінцыі таксама створана экспертная камісія па ахове азіяцкіх сланоў, якая займаецца вывучэннем гэтага віду.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya