Сігналаў аб гатоўнасці працаваць з намі з Захаду ідзе вельмі шмат, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе [2] БелТА.
«За паўгода ў нас экспарт у так званыя недружалюбныя краіны склаў $3,5 млрд», — сказаў Раман Галоўчанка. Паводле яго слоў, гэта нямала з $17 млрд нашага экспарту.
«Я думаю, што нейкае працверажэнне ўсё роўна адбудзецца. Больш таго, сігналаў аб гатоўнасці працаваць з намі вельмі шмат. Вы бачыце, што санкцыі, якія ўводзяцца і ў адносінах да Расіі, і Беларусі, — рыкашэтам б’юць па тых, хто гэта робіць. Еўропа рыхтуецца да вельмі цяжкай зімы. Адмовіцца ад газу, не адмовіцца, мыцца радзей, рэкамендуюць кандыцыянеры не ўключаць і гэтак далей. Дзікасць, — адзначыў прэм’ер-міністр. — Дапусцім, беларуская паліўная драўніна, пелеты, еўрапелеты так званыя дапамаглі б вырашыць пытанне для насельніцтва. Таму, я думаю, што вельмі хутка мы ўбачым пэўныя змяненні. Ведаеце, чалавек заўсёды галасуе, як кажуць, халадзільнікам».
Фота: БелТа
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://www.belta.by/economics/view/golovchenko-signalov-o-gotovnosti-rabotat-s-nami-s-zapada-idet-ochen-mnogo-518637-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[5] https://zviazda.by/be/tags/rasiya