Утылізавана 1500 кілаграмаў прадукцыі, дзейнасць прадпрыемства прыпынена, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Супрацоўнікамі УБЭЗ ГУУС сумесна з калегамі з АБЭЗ Цэнтральнага РУУС ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праверана сталічнае прыватнае прадпрыемства, якое займаецца перапрацоўкай і рэалізацыяй мясной прадукцыі.
У выніку праведзеных мерапрыемстваў устаноўлены шэраг парушэнняў санітарных норм пры перапрацоўцы паўфабрыкатаў з птушкі. Устаноўлена звыш 1500 кілаграмаў прадукцыі, якая не адпавядае санітарным нормам і, згодна з заключэннем раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з улікам патрабаванняў да яе вытворчасці, прызнана непрыдатнай да далейшага выкарыстання.
Прадукцыя неналежнай якасці канфіскавана і ўтылізавана.
У сувязі з выяўленымі парушэннямі дзейнасць прыватнага прадпрыемства прыпынена. Праводзіцца праверка.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/guus-mingarvykankama
[2] https://zviazda.by/be/tags/ubez-guus
[3] https://zviazda.by/be/tags/abez-centralnaga-ruus