У Беларусі заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі [1]ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакументам зацверджаны эмблема і сцяг ВАК, нагрудны знак адрознення «За заслугі», а таксама палажэнні аб іх апісанні.
Заснаванне і выкарыстанне афіцыйных геральдычных сімвалаў дасць магчымасць забяспечыць захаванне і развіццё вышэйшай кваліфікацыі і адзначаць лепшыя вынікі ў гэтай галіне дзейнасці.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/geraldychnyya-simvaly-vak
[3] https://zviazda.by/be/tags/lukashenka