Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў ваенным блоку і абароннай галіне. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 15 жніўня, паведамілі [1] ў прэс-службе Прэзідэнта.
Палкоўнік Сяргей Фралоў прызначаны начальнікам Галоўнага штаба — першым намеснікам камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл.
Генерал-маёр Генадзь Казлоўскі вызвалены ад пасады начальніка ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл — начальніка ўпраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. На яго месца прызначаны палкоўнік Руслан Чэхаў.
Аляксандр Лукашэнка таксама вызваліў генерал-маёра Ігара Дземідзенка ад пасады першага намесніка старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Ігар Дземідзенка адкамандзіраваны ў Міністэрства абароны і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/lukashenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/kadravyya-perastanouk
[4] https://zviazda.by/be/tags/vaenny-blok
[5] https://zviazda.by/be/tags/abaronnaya-galina
[6] https://zviazda.by/be/tags/syargey-fralou