Нацыянальны метэаралагічны цэнтр Кітая абнавіў папярэджанне найвышэйшага — «чырвонага» — узроўню ў сувязі са спякотным надвор’ем у многіх рэгіёнах краіны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн [3]».
Паводле звестак цэнтра, сёння ў дзённы час месцамі ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне, правінцыях Шэньсі, Хэнань, Аньхой, Цзянсу, Хубэй, Хунань, Цзянсу, Чжэцзян, Фуцзянь, Сычуань, гарадах цэнтральнага падпарадкавання Шанхай і Чунцын тэмпература паветра будзе дасягаць ад 35 да 39 градусаў па Цэльсіі.
У некаторых раёнах правінцый Сычуань, Шэньсі, Аньхой, Хубэй, Хунань, Цзянсу, Чжэцзян, гарады Чунцын і Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна слупок тэрмометра можа перавысіць адзнаку 40 градусаў па Цэльсіі, паведамілі ў цэнтры. Ведамства рэкамендуе мясцовым уладам прыняць экстраныя меры па барацьбе з анамальнай спёкай, прыпыніць работы на адкрытым паветры, пільна сачыць за забеспячэннем супрацьпажарнай бяспекі і ўдзяліць асаблівую ўвагу ўразлівым групам насельніцтва.
Як вядома, у Кітаі дзейнічае чатырохузроўневая сістэма папярэджанняў аб неспрыяльных умовах надвор’я, у якой найвышэйшы ўзровень небяспекі абазначаецца чырвоным колерам, за ім ідуць аранжавы, жоўты і сіні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/mikalay-litvinau
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya