У Баранавічах ратавальнікі дапамаглі бацькам і дзіця, якія апынуліся ў вадзе, паведамляе [1] БелТА.
Выпадак адбыўся вечарам 15 жніўня. Сям’я была на дамбе вадасховішча Мышанка, двое дзяцей весяліліся. У нейкі момант адзін з дзяцей зваліўся ў ваду. Убачыўшы гэта, маці скочыла следам, а затым і бацька. Выратавальнік, які вёў вахтавае назіранне, заўважыў у вадзе трох чалавек і адправіў да месца здарэння катэр. Работнікі АСВОДа дапамаглі сям’і дабрацца да берага.
На ўсё пра ўсё ў ратавальнікаў сышло некалькі хвілін. Ні дарослыя, ні дзіця не пацярпелі і медыцынская дапамога ім не спатрэбілася.
Дарэчы, галава сямейства — інвалід, у яго запратэзаваныя абедзве нагі.
Фота: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/roditelej-i-rebenka-spasli-na-vodohranilische-v-baranovichah-518984-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/ratavalniki
[4] https://zviazda.by/be/tags/asvod
[5] https://zviazda.by/be/tags/vada