Падчас сумеснага рэйду па аб’ектах АПК супрацоўнікі Чавускага РАУС і аддзела Дэпартамента аховы звярнулі ўвагу на легкавы аўтамабіль аднаго з работнікаў зернесушыльнага комплексу, які знаходзіўся непадалёк. У багажніку аказалася шэсць пластыкавых вёдраў са збожжам пшаніцы агульнай вагой 94 кілаграмы.
Як паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама, у ходзе санкцыянаванага агляду домаўладання вяскоўца ў хляве знойдзена больш за 1500 кілаграмаў збожжа і 360 літраў афарбаванага дызельнага паліва.
Высветлілася, што на працягу некалькіх тыдняў 62-гадовы мужчына вывозіў збожжа з тэрыторыі сельгасарганізацыі на асабістым аўтамабілі.
Па факце крадзяжу збожжа ў адносінах да работніка распачата крымінальная справа, а па факце захоўвання афарбаванага дызельнага паліва праводзіцца праверка.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/zbozhzha
[4] https://zviazda.by/be/tags/selskaya-gaspadarka