Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў студзені-ліпені 2022 года ў гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) склала Br12, 2 млрд, або ў супастаўных цэнах 89,6% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2021-га, паведамляе [1] БелТА.
У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br11,7 млрд, або ў супастаўных цэнах 89,6% да ўзроўню адпаведнага перыяду папярэдняга года.
У гаспадарках усіх катэгорый атрымана 1,008 млн т жывёлы і птушкі ў жывой вазе, 4605,6 тыс. т малака, 2017,4 млн яек. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыпадае 97,1% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі ў жывой вазе, 97,5% малака і 83,8% яек.
На 1 жніўня 2022 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 4,1 млн галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў 1,4 млн. Колькасць свіней склала 2,3 млн.
Фота: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/v-belarusi-v-janvare-ijule-proizveli-selhozproduktsii-na-br122-mlrd-519000-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/gaspadarka
[4] https://zviazda.by/be/tags/selgaspradukcyya