У Баранавічах вынеслі прысуд па крымінальнай справе аб загадзя ілжывым паведамленні аб небяспецы, паведамляе [1] БелТА.
Абвінавачаным па крымінальнай справе праходзіў раней судзімы 46-гадовы мясцовы жыхар. Устаноўлена, што 5 мая мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, патэлефанаваў у дзяжурную часць УКДБ па Мінску і Мінскай вобласці і паведаміў аб тым, што 9 мая па пэўных аб’ектах рэспублікі будзе нанесены ўдар высокадакладнай зброяй.
Суд прызнаў фігуранта вінаватым па ч. 1 арт. 340 (заведама ілжывае паведамленне аб дзеяннях, якія ствараюць небяспеку для жыцця і здароўя людзей) КК. Яму прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 2 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым парадку.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-baranovichah-vynesli-prigovor-po-delu-o-lozhnom-soobschenii-ob-opasnosti-519011-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/sud
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[5] https://zviazda.by/be/tags/prysud