Расказваем галоўныя навіны мінулага тыдня з Савета Рэспублікі.
• Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаная па горадзе Мінску Наталля Качанава правяла нараду з кіраўніцтвам сталіцы. Традыцыйна на парадак дня вынесены актуальныя пытанні жыццядзейнасці сталіцы. Удзельнікі нарады абмеркавалі пытанні эканомікі, адукацыі і аховы здароўя, работу арганізацый і прадпрыемстваў Мінска. У нарадзе ўзялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў, міністр унутраных спраў, упаўнаважаны па Мінску Іван Кубракоў, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў, намеснікі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, кіраўнікі адміністрацый раёнаў сталіцы.
• Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў у рамках адзінага дня інфармавання наведаў ЗАТ «Добрушскі фарфоравы завод» і сустрэўся з працоўным калектывам. Сенатар азнаёміўся з вытворчым працэсам, вынікамі фінансава-гаспадарчай і экспартнай дзейнасці прадпрыемства. Асноўнай тэмай сустрэчы Сяргея Рачкова з працоўным калектывам сталі палітыка-ідэалагічныя пытанні. У рамках абмеркавання пытання «Даступнае жыллё — прыярытэтная задача сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь» сенатар акцэнтаваў увагу кіраўніцтва завода на неабходнасці вырашэння жыллёвага пытання для работнікаў, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Абмеркаваны таксама пытанні правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі Расіі ва Украіне, праблемныя аспекты закупак запасных частак для абсталявання еўрапейскай вытворчасці, устаноўленага на фабрыцы.
• «Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці выступіць гарантам законнасці і якасці адукацыйных паслуг, эфектыўным дысцыплінуючым фактарам, які будзе матываваць кіраўніцтва і заснавальнікаў устаноў адукацыі ствараць дастойныя ўмовы для навучэнцаў, выхоўваць моладзь на прынцыпах дзяржаўнай ідэалогіі», — адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч. Разам з Ірынай Рынейскай, намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, яны правялі сумеснае пасяджэнне пастаянных камісій. У цэнтры ўвагі — ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці ў сувязі з падрыхтоўкай да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ліцэнзаванні». Былі абмеркаваны мэтазгоднасць увядзення ліцэнзавання дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыя адукацыйнага працэсу ў некаторых установах адукацыі, пытанні дзяржаўнай акрэдытацыі ў сферы адукацыі, арганізацыйныя пытанні ажыццяўлення працэдуры ліцэнзавання і іншае. У пасяджэнні ўдзельнічалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства эканомікі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Валерыя СЦЯЦКО
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/valeryya-scyacko
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki
[5] https://zviazda.by/be/tags/dobrushski-farfor
[6] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava