Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 280, якім уносяцца змяненні ва ўказ ад 2 ліпеня 2015 года № 305 «Аб сістэме электроннай чаргі транспартных сродкаў у пунктах пропуску». Аб гэтым паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Для павышэння эфектыўнасці работы сістэмы электроннай чаргі ўказам адмяняецца бязвыплатнае размяшчэнне транспартных сродкаў у зоне чакання. Паслуга платнага браніравання часу ўезду транспартных сродкаў у пункт пропуску з зоны чакання, якая раней існавала таксама адмяняецца.
Замест гэтага прадугледжана, што ўсе транспартныя сродкі пры іх уездзе ў зону чакання павінны аплаціць рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі. Пры гэтым уезд у зону чакання будзе ўпарадкаваны і стане ажыццяўляцца ў парадку жывой чаргі.
Частка грашовых сродкаў, атрыманых ад функцыянавання сістэмы электроннай чаргі, будзе пералічвацца Дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту для ўдасканалення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў пагранічнай службы. Парадак і памер такіх пералічэнняў вызначыць Савет Міністраў.
За ўрадам таксама замацаваны паўнамоцтвы па вызначэнні парадку функцыянавання сістэмы электроннай чаргі, патрабаванняў да абсталявання зоны чакання і рэгістрацыі транспартных сродкаў, што дасць магчымасць уніфікаваць і ўпарадкаваць працу аператараў зон чакання.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/lukashenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/sistema-elektronnay-chargi
[4] https://zviazda.by/be/tags/dpk