Летась гадавыя даходы 169 дзяржаўных зон асваення высокіх і новых тэхналогій краіны перавысілі 48 трыльёнаў юаняў (каля 7,6 трлн. долараў), што прыкладна на 12 працэнтаў больш, чым у 2020-м. Агульны прыбытак гэтых высокатэхналагічных зон склаў 4,2 трлн. юаняў, павялічыўшыся ў гадавым вылічэнні прыкладна на 17 працэнтаў, дадаў Шаа Сіньюй. Ён таксама адзначыў, што на долю дзяржаўных зон асваення высокіх і новых тэхналогій прыпала каля 13 працэнтаў ВУП Кітая, пры гэтым яны займаюць толькі 0,1 працэнта тэрыторыі краіны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/mikalay-litvinau
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya