Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у кітайскім горадзе Чунцын Дзмітрый Емяльянаў 16 жніўня наведаў кампанію Chengdu Yinde Biological Pharmaceutical Equipment & Technology кітайскага холдынга SHINVA, паведамляе [1] БелТА.
У час перагавораў са старшынёй праўлення кампаніі Лі Чуньянам былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва па стварэнні ў Беларусі інавацыйных вытворчасцей медыцынскіх прэпаратаў і матэрыялаў. Акрамя таго, размова ішла аб абмене вопытам у асваенні тэхналогій.
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і КНР устаноўлены 20 студзеня 1992 года. У ходзе дзяржаўнага візіту ў Кітай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2016 года кіраўнікі Беларусі і Кітая падпісалі сумесную беларуска-кітайскую дэкларацыю аб устанаўленні адносін давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. У 2022 годзе адзначаецца 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/v-kitajskom-chuntsine-obsudili-sozdanie-v-belarusi-innovatsionnyh-proizvodstv-medpreparatov-519163-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/knr
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[5] https://zviazda.by/be/tags/medycyna
[6] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva