У міліцыю паступіла больш за 20 заяў пацярпелых ад дзеянняў аферыста. Ва ўсіх выпадках схема была аднолькавай: малады чалавек знаходзіў у інтэрнэце аб'явы аб продажы аўто, дамаўляўся аб пакупцы ў растэрміноўку (на месяц-два), забіраў машыну і не плаціў. Яго затрымалі.
Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, аператыўнікі ўстанавілі, што раней судзімы за махлярства 23-гадовы жыхар Брэста даваў распіскі і ў большасці выпадкаў нават не браў дакументы на аўто (нібыта да поўнага разліку), што падкупляла прадаўцоў. Затым знікаў, а транспартныя сродкі перапрадаваў на запчасткі. Ніводнае з даўгавых абавязацельстваў ён так і не выканаў. Агульная шкода складае больш за 50 тысяч рублёў.
Падазраваны арыштаваны. У дачыненні да яго следчымі заведзена крымінальная справа за махлярства, устанаўліваюцца ўсе эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brest
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[3] https://zviazda.by/be/tags/auto