У мэтах стварэння ўмоў для развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымулявання дзелавой актыўнасці ў краіне, у рамках выстаўкі «ЛЕСДРЭЎТЭХ-2022» рыхтуецца да правядзення рэспубліканскі конкурс ідэй па новых спосабах прымянення драўніны і адходаў WOOD INNOVATION.
Запрашаюцца да ўдзелу аўтары новых ідэй, распрацовак, вынаходстваў, звязаных з выкарыстаннем драўніны і драўняных адходаў у прамысловасці, энергетыцы, будаўніцтве, добраўпарадкаванні, паўсядзённым жыцці чалавека.
Прыём заявак — да 26 жніўня.
Дадатковая інфармацыя аб конкурсе ідэй, дакументы і кантактная інфармацыя на сайце выставы https://lesdrevtech.by
Публічная прэзентацыя ідэй (канцэпцый) адбудзецца ў рамках XX Міжнароднай спецыялізаванай выставы-кірмашу «ЛЕСДРЭЎТЭХ-2022» 16 верасня.
Найбуйнейшае кангрэсна-выставачнае мерапрыемства лесапрамысловага комплексу рэспублікі — юбілейная XX Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш тэхнікі і тэхналогій лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці «ЛЕСДРЭЎТЭХ-2022» — адбудзецца ў перыяд з 15 па 17 верасня па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 111Б (Мінск-арэна).
Арганізатары выстаўкі: Міністэрства лясной гаспадаркі і РУП «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа».
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/minlyasgas
[2] https://zviazda.by/be/tags/wood-innovation
[3] https://zviazda.by/be/tags/lesdreuteh-2022