У Беларусі ў найбліжэйшыя дні захаваецца спякотнае надвор'е. Тэмпература паветра на 4—7 градусаў перавышае сярэднія шматгадовыя значэнні. У сувязі з гарачым і сухім надвор'ем узрастае пагроза лясных пажараў, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У выхадныя дні на тэрыторыю Беларусі чакаецца паступленне няўстойлівай і вельмі цёплай паветранай масы з поўдня Еўропы, пры гэтым не абыдзецца без лакальных навальнічных дажджоў. У суботу, 20 жніўня, у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 13—18 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 22—28 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 30.
У нядзелю, 21 жніўня, у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 13—18 градусаў цяпла, днём — плюс 24—30.
Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, у пачатку працоўнага тыдня ў Беларусі захаваецца вельмі цёплае надвор'е з кароткачасовымі навальнічнымі дажджамі. У панядзелак—сераду, 22—24 жніўня, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 13—20 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 24—31 градус цяпла, у паўднёвых раёнах — да плюс 33.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/minpryrody
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[4] https://zviazda.by/be/tags/sinoptyki