Галоўнае медыцынскае ведамства склала спіс захворванняў, наяўнасць якіх дае школьнікам магчымасць атрымаць вызваленне ад урокаў працы, а таксама ад заняткаў па дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўцы. Адпаведная пастанова ведамства № 76 ад 26 ліпеня 2022 года апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
У прыватнасці, школьнікі змогуць атрымаць вызваленне ад вышэйзгаданых урокаў, калі ў іх быў дыягнаставаны саркаідоз. Таксама наведванне гэтых заняткаў можа стаць неабавязковым для дзяцей, у якіх выявілі растройствы псіхікі і паводзін, захворванні нервовай сістэмы, мігрэнь з аўрай і эпілепсію.
Акрамя таго, вызваленне ад урокаў працы, а таксама ад заняткаў па дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўцы змогуць атрымаць школьнікі, у якіх ёсць захворванні вачэй і іх прыдатачнага аппарата, парушэнні вестыбулярнай функцыі, вестыбулярныя сіндромы пры захворваннях.
Школьнікі таксама могуць быць вызвалены ад некаторых відаў работ на ўроках у тым выпадку, калі ў іх дыягнаставаны ларынгіт, рыніт, хранічныя захворванні дыхальных шляхоў. Акрамя ўсяго іншага, у спіс унесены псарыяз, эрытэма, крапіўніца і дэрматыты.
Пастанова ўступае ў дзеянне з 1 верасня 2022 года.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyzvalenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/shkola
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue