Аператыўнікамі крымінальнага вышуку УУС пры падтрымцы байцоў АМАП за вымагальніцтва быў затрыманы 47-гадовы жыхар Гомеля. З канца мая і па ліпень ён пад пагрозай распаўсюджвання файлаў інтымнага характару неаднаразова патрабаваў грошы з 57-гадовага жыхара абласнога цэнтра.
Як высветлілі праваахоўнікі, мужчыны сябравалі. Адзін з іх папрасіў скарыстацца планшэтам другога. Там ён і знайшоў інтымныя фатаграфіі пацярпелага. Таварыш перакінуў іх сабе на носьбіт, а пасля стаў патрабаваць грошы з мужчыны. У адваротным выпадку паабяцаў іх распаўсюдзіць сярод сваякоў гараджаніна. Той некалькі разоў спрабаваў адкупіцца і перадаў шантажысту ў агульнай складанасці 1100 долараў і 1300 рублёў, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама. Аднак пагрозы не спыняліся і зноў патрабаваліся новыя сумы.
У нейкі момант пацярпелы зразумеў, што гэта можа працягвацца ўвесь час і звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.
Гомельскім гарадскім аддзелам СК у дачыненні да гамяльчаніна заведзена крымінальная справа па факце вымагальніцтва, учыненага паўторна.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/vymagalnictva