Былы намеснік старшыні аднаго з райвыканкамаў Віцебскай вобласці ўзяты пад варту. Меру стрымання санкцыянаваў пракурор Наваполацка, паведамляе [1] БелТА.
Мужчыну абвінавачваюць у бяздзейнасці пры ўтойванні смерці буйной рагатай жывёлы. Па матэрыялах справы, ён са снежня 2019 года па люты 2021-га «Не прыняў належных мер па арганізацыі забеспячэння ўнясення дакладных звестак аб пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў афіцыйныя дакументы аднаго з сельгаспрадпрыемстваў рэгіёну і дзяржаўную статыстычную справаздачнасць».
У той час як нястача перавысіла 840 галоў буйной рагатай жывёлы, абвінавачаны ствараў бачнасць добрага становішча спраў. Ён не перашкаджаў утойванню смерці жывёл.
Крымінальная справа па гэтым факце знаходзіцца ў вытворчасці Наваполацкага ГОСК.
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/byvshij-zampred-odnogo-iz-rajispolkomov-vitebskoj-oblasti-zakljuchen-pod-strazhu-519385-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-voblasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava