Прадпрыемствы «Беллегпрама» маюць намер развіваць супрацоўніцтва з Ніжнім Ноўгарадам, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-сакратара канцэрна Марыну Васькевіч.
Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Надзеяй Лазарэвіч наведвае Ніжні Ноўгарад.
Дэлегаты сустрэліся з кіраўніком Ніжняга Ноўгарада Юрыем Шалабаевым у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 801-й гадавіны з дня заснавання горада.
Як адзначылі ў прэс-службе, у Ніжнім Ноўгарадзе адкрываюцца новыя перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва прадпрыемстваў Беларусі і расійскага рэгіёна. Так, напрыклад, дасягнута дамоўленасць аб заключэнні кантракта паміж ААТ «Белфа» і ГМ «Горад Горкі» на пастаўку штучнага футра, а салігорская «Купалінка» плануе адкрыць фірменны магазін у адным з гандлёвых цэнтраў горада".
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/pradpryemstvy-bellegprama-majuts-namer-razvivats-supratsounitstva-z-nizhnim-nougaradam-118678-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nizhni-nougarad
[3] https://zviazda.by/be/tags/bellegpram
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/vaskevich