Інфляцыя ў Еўразійскім эканамічным саюзе ў чэрвені засталася на ўзроўні мая. Пра гэта паведаміла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік ЕЭК Ія Малкіна, паведамляе [1] БЕЛТА.
«Інфляцыя ў чэрвені гэтага года засталася на ўзроўні мая і склала 11,2% з пачатку года», — сказала Ія Малкіна.
Па дадзеных ЕЭК, у студзені-чэрвені бягучага года сярэднямесячная заработная плата павялічылася ва ўсіх дзяржавах-членах ЕАЭС. Самыя высокія тэмпы росту рэальнай сярэднямесячнай заработнай платы зафіксаваныя ў Казахстане (амаль 11%) і Кыргызстане (амаль 10%).
ВУП ЕАЭС у I квартале бягучага года склаў $ 472 млрд і павялічыўся на 3,6%. У I квартале зафіксаваны рост інвестыцый у асноўны капітал: у цэлым па Саюзе Індэкс фізічнага аб’ёму інвестыцый у асноўны капітал склаў 111%.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/infljatsija-v-eaes-v-ijune-ostalas-na-urovne-maja-519607-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/inflyacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/eaes
[4] https://zviazda.by/be/tags/iya-malkina-0