Цырымонія адкрыцця абноўленага павільёна Беларусі адбылася ў Маскве на ВДНГ, паведамляе [2] БелТА.
Даручэнне кардынальна змяніць працу павільёна было дадзена Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у пачатку лета на нарадзе, прысвечанай рэкламна-выставачнай дзейнасці. І вось гэтае даручэнне выканана: павільён радыкальна змяніў свой фармат. Зараз гэта прадстаўленая ў адзіным стылі тэрыторыя беларускіх брэндаў.
Многія з іх добра знаёмыя расіянам і карыстаюцца заслужанай любоўю: прадукты харчавання, адзенне, абутак, касметыка і многае іншае.
Значнасць падзеі падкрэсліў і склад удзельнікаў цырымоніі: у ёй прынялі ўдзел першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў, віцэ-прэм’ер Расіі Аляксей Авярчук, пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой, старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч, старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна, намеснік Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Аляксей Кубрын і многія іншыя.
Мікалай Снапкоў падкрэсліў, што сённяшняя падзея характарызуе працэсы ў сучасным свеце. «Умацоўваецца адзінства Беларусі і Расіі ў супрацьдзеянні знешнім пагрозам і нападам. Другое — гэта ўсведамленне згуртаванасці дзвюх краін — Расіі і Беларусі — у сумесным развіцці і будаўніцтве эфектыўнай Саюзнай дзяржавы, эфектыўнай, перш за ўсё, з эканамічнай пункту гледжання», — сказаў першы віцэ-прэм’ер.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/vse-samoe-luchshee-iz-belarusi-v-moskve-na-vdnh-otkrylsja-obnovlennyj-belorusskij-paviljon-520111-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/maskva
[4] https://zviazda.by/be/tags/vdng
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-pavilyon
[6] https://zviazda.by/be/tags/prezident-belarusi
[7] https://zviazda.by/be/tags/mikalay-snapkou
[8] https://zviazda.by/be/tags/sayuznaya-dzyarzhava