На радзіме Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў Вязынцы прайшла рэканструкцыя старажытнага народнага восеньскага абрада «Багач», які сімвалізуе святкаванне з нагоды сабранага ўраджаю. Багач прыпадае на восеньскае раўнадзенства. Па традыцыі, свята арганізавалі ўдзельнікі студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Як заўсёды дзяўчаты былі ў народных строях і выконвалі абрадавыя восеньскія песні. Пад гармонік, скрыпку і бубен прысутныя ўволю танчылі.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh-vyazynka
[4] https://zviazda.by/be/tags/bagach