Міжнародны форум «Беларусь аграрная. Мясная ферма» адбудзецца 28 верасня 2022 года ў Мінску, паведамілі [1] ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
На пляцоўцы форуму збяруцца кіраўнікі і вядучыя спецыялісты жывёлагадоўчых гаспадарак, прадстаўнікі вузаўскай і прыкладной навукі, пастаўшчыкі рашэнняў у галіне ветэрынарыі, кормавытворчасці, тэхнічнага пераўзбраення, забеспячэння якасці і бяспекі прадукцыі.
Адкрые форум з прывітальным словам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло. З дакладам на тэму «Аналіз стану і перспектыў развіцця мясной жывёлагадоўлі ў Рэспубліцы Беларусь» выступіць першы намеснік міністра Сяргей Федчанка.
Падчас форуму прагучаць рэкамендацыі ад экспертаў, практычныя даклады прадстаўнікоў перадавых гаспадарак. Таксама адбудуцца дыскусіі ў фармаце «пытанне-адказ», конкурс прафесійнага майстэрства.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://t.me/mshpbelarus/3175
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus-agrarnaya-myasnaya-ferma
[3] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-forum
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-selskay-gaspadarki-i-harchavannya