Паказ нашумелага мюзікла-біяграфіі «Гур’янаў» адбудзецца 28 верасня ў Маладзёжным тэатры эстрады, паведамілі [1] БелТА ў канцэртным аддзеле тэатра.
Прэм’ера мюзікла прайшла 16 чэрвеня. «Вялікая колькасць станоўчых водгукаў і непадробленых эмоцый гледачоў пацвердзілі, што дабрыня, шчырасць, вера і любоў — тое самае, што мае водгук у сэрцы ў кожнага. Гэта тое самае, да чаго нам трэба імкнуцца», — адзначыла мастацкі кіраўнік тэатра Уладзіслава Арцюкоўская.
Дзеянне мюзікла разгортваецца на востраве, дзе служыў адзін з самых шануемых старцаў праваслаўнай царквы — айцец Мікалай Гур’янаў. Для многіх ён стаў тым чалавекам, з якога пачынаецца шлях да Бога. Пастаноўка адкрые гледачам глыбокія тэмы для разважання.
Музычнае суправаджэнне — у стылі поп-рок. Справа ў тым, што ў рэальным жыцці вядомыя рок-музыканты прыязджалі да айца Мікалая. «Гэты дакументальны факт і стаў падставай напісаць музычныя творы ў стылі сімфа-рок», — падкрэсліў кампазітар тэатра Аляксандр Сухараў.
Як дадалі ў тэатры, у пачатку верасня адбылася паломніцкая паездка творчага калектыву на востраў Талабск у Пскоўскай вобласці, дзе знаходзіцца магіла протаіерэя Мікалая Гур’янава, пра жыццё якога і расказвае мюзікл-біяграфія.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/mjuzikl-biografiju-gurjjanov-predstavjat-v-molodezhnom-teatre-estrady-28-sentjabrja-525990-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/maladzyozhny-teatr-estrady
[3] https://zviazda.by/be/tags/guryanau
[4] https://zviazda.by/be/tags/myuzikl-biyagrafiya