У рамках Саюзнай дзяржавы прынята рашэнне аб запуску пастаяннага праекта дапамогі дзецям Данбаса і іх падтрымкі Беларуссю і Расіяй. Аб гэтым заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, паведамляе [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
Гэтае рашэнне ўзгоднена і падтрымана прэзідэнтамі дзвюх краін, адзначыў Д.мезенцаў.
— Ужо 350 дзяцей прайшлі аздараўленне ў Мінскай вобласці, яшчэ 350 дзяцей прыбылі ў Мінскую вобласць у мінулы панядзелак, — распавёў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы. — Мы чакаем яшчэ групу ў 350 дзяцей. За верасень-пачатак кастрычніка аздараўленне пройдуць 1 050 дзетак. Гэта і дзеці, якія не маюць бацькоў, і дзеці з тых сем’яў, каму патрэбна сур’ёзная, у тым ліку і матэрыяльная, дапамога. Па-асабліваму хачу адзначыць ролю Аляксея Талая. Мы працуем ва ўзаемадзеянні з яго дабрачынным фондам. Чалавек унікальны, гераічны. Трэба разумець, што чалавек перамяшчаецца на інваліднай калясцы, але пры гэтым ён для многіх з нас прыклад сілы духу, энтузіязму і аптымізму.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/za-sentyabr-nachalo-oktyabrya-v-belarusi-projdut-ozdorovlenie-1-050-detej-s-donbassa/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-mezencau
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/azdaraulenne
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[7] https://zviazda.by/be/tags/danbas
[8] https://zviazda.by/be/tags/alyaksey-talay