У дзяржаўнай установе адукацыі «Спецыяльная агульнаадукацыйная школа № 14 для дзяцей з парушэннем слыху г. Мінска» адбыўся канцэрт, прысвечаны надыходзячаму Дню настаўніка, паведамляе [1] тэлеграм-канал Мінабароны.
Перад вучнямі і педагогамі з яркай канцэртнай праграмай выступілі артысты Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якія падарылі дзеткам і іх настаўнікам шмат прыгожых музычных нумароў і станоўчых эмоцый.
Пасля канцэрта дзеткам падарылі самавар, які ваенныя артысты атрымалі ў якасці прыза ў конкурсе «Армія культуры» Армейскіх міжнародных гульняў-2022!
Сёлета беларуская каманда прывезла бронзу самага творчага конкурсу Армі-2022.
Фота: Уладзімір Бліноў, «Ваяр»
Спасылкі
[1] https://t.me/modmilby/18581
[2] https://zviazda.by/be/tags/ansambl-pesni-i-tanca-uzbroenyh-sil
[3] https://zviazda.by/be/tags/kancert
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-nastaunika
[5] https://zviazda.by/be/tags/shkola-z-parushennyami-slyhu
[6] https://zviazda.by/be/tags/minsk