У гістарычных месцах паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Чорнага мора пабываў 28 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе [3]БелТА.
Таксама адбылася сустрэча на абхазскай зямлі. З Прэзідэнтам Абхазіі Асланам Бжанія кіраўнік беларускай дзяржавы абмеркаваў эканамічныя праекты, перспектыўныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Абхазіі.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што напярэдадні абмяркоўваў праблемы Абхазіі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. «Мы вельмі шмат, да ночы абмяркоўвалі гэтыя пытанні. Ён вельмі пагружаны, больш, чым я, у праблемы і справы Абхазіі. Не буду доўга казаць пра гэта, але мы прыйшлі да адной высновы: што Абхазія ёсць, яе з карты не сцерці, ніякія санкцыі не змогуць гэта зрабіць. Абхазію, як ён кажа, нельга кідаць, трэба дапамагаць. Каб гэты квітнеючы край і тыя людзі, якія тут жывуць, жылі нармальна», — заявіў беларускі лідар.
Ён падкрэсліў, што прыехаў не таму, што «нейкая сітуацыя склалася». «У нас нармальная сітуацыя. Мы не пакутуем ніякай геапалітыкай. Мы проста хочам, як і вы, мірны, добры, працавіты народ, жыць у згодзе», — сказаў прэзідэнт.
Паводле яго слоў, эканоміка, гандлёва-эканамічныя сувязі павінны стаць падмуркам адносін. «Мы прыехалі з дабром. І калі мы чым вам можам дапамагчы, прытым гэта ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва будзе, мы гэта зробім. Пагаворым аб многім. Я чалавек, як вы ведаеце, ужо дасведчаны. І ў палітыцы, і ў іншых сферах. Пагаворым, падумаем, як нам жыць далей. Галоўнае, каб тут народ жыў годна. Таму што гэты райскі куток нашай зямлі гэтага варты. А людзі тут святыя. Не для ліслівасці вам кажу: святыя! Я гэта памятаю з савецкіх часоў, калі тут бываў. Таму мы хочам наладзіць гэты не проста мост дружбы, а вельмі сур’ёзныя нашы адносіны», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-posetil-istoricheskie-mesta-severo-vostochnogo-poberezhjja-chernogo-morja-i-vstretilsja-s-526272-2022/
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/abhaziya
[6] https://zviazda.by/be/tags/aslan-bzhaniya