АВЕН. У аўторак падзеі будуць развівацца спрыяльна для вас, нечакана могуць узнікнуць новыя перспектывы для кар'еры. У сераду пастарайцеся быць больш уважлівыя да дробязяў і не адмаўляць у дапамозе сябрам. На працы назапасіліся пытанні, але не ўзвальвайце ўсё толькі на сябе, пашукайце памагатага. У пятніцу лёс прапануе пайсці на абдуманую рызыку і дапаможа дабіцца поспеху.
ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні асабліва добра вам будзе ўдавацца работа па складанні планаў і справаздач. Дэталі будуць вымалёўвацца як ніколі выразна, графікі — стройныя і вывераныя да дробязяў. Няблага таксама прымацца за гэтую працу ў цесным супрацоўніцтве з калектывам аднадумцаў. Паездкі, якія выпалі на гэты тыдзень, будуць удалыя. Філасофскае разуменне жыцця і стрыманасць нават у складаных сітуацыях дазволіць дасягнуць бліскучых вынікаў.
БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні вам удасца паспяхова вырашыць праблему, якая вас даўно непакоіла. Адчуеце, што жыццё наладжваецца. Знойдзеце выйсце нават з заблытанай сітуацыі, так што калегі, партнёры па бізнесе і начальства скажуць вам дзякуй. У асабістым жыцці вас чакае рамантыка і здзяйсненне мары.
РАК. З'явяцца магчымасці для кар'ернага росту. Аднак вам пагражае вялікая інфармацыйная нагрузка. У аўторак паспяховыя перамовы і дзелавыя сустрэчы, вырашэнне юрыдычных пытанняў. У цэлым тыдзень павінен прынесці добры настрой, паступовы інтэлектуальны ўздым і, як вынік, творчы ўсплёск.
ЛЕЎ. На гэтым тыдні ўменне аналізаваць і наводзіць парадак у думках будуць проста неабходны для поспеху. Пажадана ўважліва сачыць за дзеяннямі сваіх падначаленых і дзелавых партнёраў, яны могуць нарабіць масу памылак, разграбаць якія давядзецца вам.
ДЗЕВА. Ваш дэвіз — больш слухаць і менш гаварыць. Давядзецца заклікаць на дапамогу інтуіцыю і мудрасць. Вам неабходна гнуткасць у сітуацыях, якія пастаянна змяняюцца, вучыцеся кіраваць эмоцыямі. Пажадана перагледзець свой распарадак дня. У канцы тыдня не дазваляйце блізкім умешвацца ў вашы справы. Дазвольце сабе доўгачаканы адпачынак, не адмаўляйцеся ад запрашэнняў сяброў.
ШАЛІ. Гэты тыдзень пройдзе ў спакойным тэмпе, калі, вядома, вы з уласнай ініцыятывы не будзеце ствараць сабе лішнія праблемы. Паспрабуйце рэальна разлічваць сілы і не ўзвальваць на сябе лішнюю працу і цяжкія абавязацельствы. На рабоце вас і так шануюць. Дасціпнасць дазволіць убачыць існуючую сітуацыю з другога боку і знайсці арыгінальны спосаб вырашэння праблем.
СКАРПІЁН. Гэты тыдзень будзе ўдалы, без асаблівых клопатаў і ўскладненняў. Панядзелак прыяльны для вырашэння важных задач і правядзення дзелавых сустрэч. Падумайце пра пашырэнне прымянення сваіх талентаў. Вам прапануюць павышэнне або новую працу, больш высокааплатную. Хатнія праблемы лепш вырашаць адразу, па меры іх з'яўлення, інакш яны будуць цягнуць назад.
СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні, калі зберацеся, будзеце здольныя здзейсніць скачок у кар'еры. У пачатку тыдня верагодныя адказныя перамовы і здабыццё новых дзелавых партнёраў. Аднак варта спадзявацца на сябе, вы ўсяго можаце дабіцца ўласнымі намаганнямі. Не давайце абяцанняў: пры цяперашнім тэмпе складана будзе іх выканаць. Ажыццявіць усе вашы планы ў пятніцу будзе не вось так проста, але ў прынцыпе пры значнай мэтанакіраванасці і зацятасці — магчыма.
КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні жаданне рассячы Гордзіеў вузел лепш стрымліваць. Цяпер не час ісці на канфлікт, лепш прыстасоўвацца да складаных абставін. Кароткія паездкі ў аўторак будуць удалыя. Магчымы прывабныя прапановы інтымнага характару. У другой палове тыдня вакол вас могуць бушаваць жарсці — не дайце ім зайсці занадта далёка. Выхадныя лепш правесці дома.
ВАДАЛІЎ. Цяпер самы час займацца паўсядзённымі справамі, не замахваючыся на нешта новае ці глабальнае. У чацвер вас можа адолець раптоўны прыступ клапатлівасці, захочацца ва ўсё ўмешвацца, паспрабуйце не перашкаджаць іншым людзям працаваць і адпачываць. Калі вам хочацца нешта зрабіць — рабіце, але права строіць навакольных ваш працоўны настрой вам не дае. У пятніцу лепш устрымацца ад актыўнай дзейнасці і быць выбарчымі ў кантактах. У нядзелю ваш спакой і міралюбнасць згладзяць вострыя вуглы.
РЫБЫ. Надыходзіць вельмі напружаны і мітуслівы тыдзень. Вас могуць чакаць кардынальныя перамены ў асабістым жыцці. У аўторак пагражаюць ускладніцца адносіны з калегамі па рабоце і партнёрамі па бізнесе. Паспрабуйце быць больш памяркоўнымі, не ідзіце на адкрыты канфлікт. Чацвер — добры дзень для паездак і падарожжаў, таксама ён удалы для вырашэння сямейных праблем і наладжвання адносін са сваякамі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/garaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/ushodni-garaskop-na-nastupny-tydzen