У Слаўгарадскім раёне п’яны бяспраўнік з’ехаў у кювет, пасажыр у рэанімацыі, паведамілі [1] БелТА ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Аварыя адбылася 1 кастрычніка ў 16.45. Недалёка ад вёскі Кульшычы Слаўгарадскага раёна 28-гадовы кіроўца Audi не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся. Пасажыр аўтамабіля з сур’ёзнымі траўмамі дастаўлены ў рэанімацыю.
«Пры аглядзе прыбор паказаў 0,7 праміле алкаголю ў жыхара Быхаўскага раёна. Мужчына раней ужо неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за нецвярозае кіраванне транспартнымі сродкамі», — праінфармавалі ў ведамстве.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-slavgorodskom-rajone-pjjanyj-bespravnik-sjehal-v-kjuvet-passazhir-v-reanimatsii-526874-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/slaugaradski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/pyany-byaspraunik
[4] https://zviazda.by/be/tags/uus-magilyouskaga-ablvykankama-0