Кіраўнікі дзевяці еўрапейскіх дзяржаў падтрымалі ўступленне Украіны ў НАТА, паведамляе [1] РИА Новости са спасылкай на прэс-службу кіраўніка Румыніі Клаўса Ёханіса.
«Мы, прэзідэнты дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, цвёрда падтрымліваем рашэнне саміту НАТА ў Бухарэсце ў 2008 годзе адносна будучага далучэння Украіны», — гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце Адміністрацыі прэзідэнта Румыніі.
Уступленне Украіны ў Паўночнаатлантычны альянс падтрымалі кіраўнікі Румыніі, Чэхіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі, Польшчы і Славакіі.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://ria.ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[3] https://zviazda.by/be/tags/nata
[4] https://zviazda.by/be/tags/paunochnaatlantychny-alyans